Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі — пра тарыфы

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі — пра тарыфы

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" гаварыў пра тарыфы. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень насельніцтва кампенсуе не больш за 20% затратаў на цеплавую энергію. Сёлета тарыфы на вываз цвёрдых камунальных адходаў і на тэхабслугоўванне, у параўнанні з мінулым годам, не павысіліся.

"Гэта адлюстроўвае зніжэнне затратаў, забяспечанае прадпрыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі", — кажа Церахаў. Ён падкрэсліў, што сёлета затраты збіраюцца знізіць на 5% у параўнанні з 2018-м.

Міністр распавёў пра тое, як можна на 20% знізіць кошт цяпла. Для гэтага, замест газу, у кацельных трэба спальваць дранку з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Сёлета будуць працягваць мадэрнізаваць кацельні (у планах — каля 800 аб'ектаў), каля сотні з іх перавядуць на мясцовыя віды паліва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі