Міністр інфармацыі: У Беларусі будуць рэгістравацца Інтэрнэт-СМІ
У Беларусі распрацоўваецца праект указа аб рэгістрацыі Інтэрнэт-СМІ. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч.
Паводле яго словаў, праект указа цяпер "прадстаўлены ва ўсе зацікаўленыя ведамствы". Раней працавала міжведамасная рэспубліканская рабочая група, якая вывучала досвед краін СНД і Еўропы ў справе рэгулявання дзейнасці Інтэрнэт-СМІ.
У той жа час Русакевіч сцвярджае, што дзяржава не збіраецца ўводзіць цэнзуру ў Інтэрнэце. Указ мусіць вырашыць пытанне пра адказнасць, праблему аўтарскіх правоў у інтэрнэт-выданнях.
"Дакумент замацоўвае заяўны прынцып рэгістрацыі інтэрнэт-выдання", - гаворыць міністр інфармацыі і адзначае, што гэта "першы крок", далей заканадаўчая база будзе "карэктавацца".
Фота - Photo.ByMedia.net