Міністр інфармацыі распавёў, чаму яго не знайшлі ў сацсетках

Міністр інфармацыі распавёў, чаму яго не знайшлі ў сацсетках

Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч распавёў, чаму яго не знайшлі ў сацыяльных сетках. "Не хачу, каб марнавалі час на каментары на мае каментары", — сказаў ён у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ.

У той жа час Карлюкевіч прызнае, што "сацыяльныя сеткі заваёўваюць свядомасць" беларусаў. Так, як у савецкія часы яе заваёўвалі газеты, радыё і тэлебачанне.

Карлюкевіч стаў міністрам інфармацыі ў верасні 2017 года. Раней ён быў галоўным рэдактарам газеты “Звязда”, намеснікам міністра інфармацыі. Аляксандр Карлюкевіч — беларускі пісьменнік, выдатна валодае беларускай мовай. Але ў праграме на АНТ ён гаварыў па-руску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі