Карлюкевіч: Напэўна, патрэбны новыя змены ў законе аб СМІ

Карлюкевіч: Напэўна, патрэбны новыя змены ў законе аб СМІ

Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч лічыць, што патрэбны новыя змены ў законе аб СМІ. Пра гэта ён заявіў у чацвер у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ. Як вядома, з 1 снежня пачнуць дзейнічаць змены ў законе аб СМІ. Між іншым, ад таго часу каментаваць матэрыялы на сайтах у інтэрнэце можна будзе толькі пасля праходжання ідэнтыфікацыі (каб пакінуць каментар, давядзецца "засвяціць" свой нумар тэлефона, на яго будзе дасылацца "спецыяльны код"). Карлюкевіч лічыць, што з гэтымі зменамі ўлады спазняюцца.

"Напэўна, патрэбны і яшчэ цэлы шэраг змен і дапаўненняў у законе аб СМІ, — лічыць міністр. — ...Важна, каб тыя медыйныя рэсурсы, якія працуюць у інтэрнэт-прасторы, патраплялі пад тыя ж законы, пад якія патрапляюць іншыя сродкі масавай інфармацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі