Вы тут

Ідэнтыфікацыя па нумары – што чакае беларускія форумы?

Фота: Fotolia, peterzayda

Міністэрства інфармацыі прапанавала свой метад ідэнтыфікацыі форумных каментатараў. З распрацаванага Мінінфармам праекта пастановы Саўміна "Аб зацверджанні Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнет-рэсурса" вынікае, што ў працэсе папярэдняй ідэнтыфікацыі мусіць быць устаноўлены абаненцкі нумар карыстальніка. Уладальнік інтэрнет-рэсурса будзе мець права "збіраць, апрацоўваць, захоўваць і прадастаўляць" персанальныя дадзеныя (у тым ліку імя і прозвішча, дату і месца нараджэння), адрас электроннай пошты, звесткі пра дату і час размяшчэння матэрыялаў (каментароў).

Што чакае беларускія форумы, калі гэта прапанова Мінінфарма будзе ўхваленая? Ці можна будзе абысці ідэнтыфікацыю па нумары тэлефона? Ці дапамогуць прапанаваныя меры ўзмацніць інфармацыйную і нацыянальную бяспеку краіны?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказалі генеральны дырэктар “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” Людміла Чэкіна і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.