Міністэрства транспарту патлумачыла новаўвядзенні для маршрутак (відэа)

Міністэрства транспарту патлумачыла новаўвядзенні для маршрутак (відэа)

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі патлумачыла новаўвядзенні для міжгародніх маршрутак. Чыноўнікі кажуць, што новыя правілы неабходны для кантролю рэжыму працы і адпачынку кіроўцаў і, адпаведна, для бяспекі пасажыраў, інфармуе тэлеканал АНТ.

З 26 лютага змененыя правілы працы міжгародніх маршрутак. Адбылося гэта з-за ўнесеных зменаў у закон “Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках”. Дагэтуль дзейнасць прыватнікаў лічылася “нерэгулярнымі перавозкамі”, аднак цяпер ім трэба ўзгадняць расклад з дзяржаўнымі структурамі, адпраўляцца толькі з аўтавакзала, мець зацверджаныя графік і маршрут. Пакуль неясна, колькі перавозчыкаў у Беларусі ў панядзелак прыпынілі паездкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі