Міністэрства працы: Па Беларусі сярэдні заробак складае $544

У параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года намінальны налічаны заробак у першым квартале бягучага года вырас на 50%. Ён склаў 4 мільёны 531 тысячу рублёў, прычым у сакавіку — 4 млн 692 тысячы 800 рублёў (544 долары), інфармуе БЕЛТА.


Як паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у бюджэтнікаў гэтая лічба больш сціплая — 3 млн 384 тысячы ў першым квартале і 3 мільёны 481 тысяча 300 рублёў (крыху больш за 400 долараў) — у сакавіку.

Фота — bymedia.net


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі