Амбасадар у Венесуэле мае самы высокі заробак сярод беларускіх дыпламатаў

Савет міністраў усталяваў памеры службовых акладаў і надбавак да іх для Надзвычайных і паўнамоцных амбасадараў Беларусі. Інтэрнэт-газета "Ежедневник" склала спіс з 10 самых "дарагіх" беларускіх амбасадараў у свеце.



Беларускі пасол у Венесуэле ўзначаліў спіс. Алег Пафёраў мае службовы аклад прыкладна ў 4000 еўра. Аднак атрымлівае разнастайныя надбаўкі, што павышае яго заробак амаль на 1400 еўра.



На другім месцы ідзе Надзвычайны амбасадар Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў. Яго службовы аклад складае каля 4000 еўра. Але з надбаўкамі атрымліваецца амаль на 900 еўра больш.



Трэцім у спісе мусіў бы ісці амбасадар Беларусі ў Швейцарыі, якому належыць аклад у 3910 еўра. Але цяпер там у нас няма амбасадара. Таму трэцяе месца дастаецца амбасадару Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргею Алейніку. Яго аклад — 3600 еўра. Надбаўкі павышаюць яго заробак амаль на 1100 еўра.



Таксама ў дзясятку самых высокааплатных трапілі амбасадары ў Бельгіі, Італіі, Бразіліі, Расіі, Нігерыі, Аўстрыі ды Азербайджане.  




На фота mfa.gov.by Алег Пафёраў — першы злева

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі