Міністэрства гандлю закрыла тры крамы "Гіпа" ў Мінску і ў раёне

Міністэрства гандлю Беларусі закрыла тры супермаркеты "Гіпа": два на вуліцах Жукоўскага і Чарвякова ў сталіцы, і адзін — у вёсцы Баравая Мінскага раёна. Прычынай называецца парушэнне заканадаўства аб гандлю.

Як інфармуе партал tut.by, агулам Мінгандлю днямі праверыў 7 крамаў "Гіпа". Парушэнні выявілі ва ўсіх гандлёвых аб'ектах. Сярод іх, рэалізацыя пратэрмінаваных тавараў (каўбасы, рыба, піва, мыючыя сродкі), неадпаведнасць асартыментным пералікам, няправільнае афармленне зніжак. У адной з крамаў быў устаноўлены факт рэалізацыі піва непаўналетняму.

Як адзначыў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч, парушэнні выяўляліся і раней, але высноваў зроблена не было. І ў чыноўнікаў скончылася цярпенне.

Адзначым, што па аб'ёме рознічнага тавараабароту сетка "Гіпа" за 2013 ўвайшла ў першую тройку сеткавых магазінаў краіны. У цяперашні час яна ўключае 10 крамаў, у тым ліку 7 — у Мінску, па 1 — у Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Каля 75% выручкі прыпадае на гандлёвыя аб'екты, размешчаныя ў сталіцы і ў Мінскім раёне.

Нагадаем, на мінулым тыдні Міністэрства гандлю закрыла сем крамаў "Электрасілы" і "5 элемент".

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі