Міністэрства гандлю закрыла сем крамаў "Электрасілы" і "5 элемент"

Міністэрства гандлю Беларусі прыпыніла працу сямі крамаў сетак "Электрасіла" і "5 элемент". Яны знаходзяцца ў Мінску, Пінску, Мазыры, Маладзечне, Гомелі, Ваўкавыску і Слоніме. У паведамленні адзначаецца, што былі выяўленыя парушэнні заканадаўства аб гандлю.

Як паведамляе партал tut.by, агулам былі правераныя 27 крамаў згаданых сетак і парушэнні выявілі ў кожнай з іх. Гэта і факты падману спажыўцоў, невыкананне асартыментных пералікаў, рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці (мыйныя сродкі, картрыджы, сродкі для чысткі), адсутнасці цэннікаў, інфармацыі аб таварах на беларускай або рускай мове, аб краіне іх паходжання, анатацый з асноўнымі тэхнічнымі характарыстыкамі.

Адзначаецца, што ў краме "5 элемент" у Слоніме ў продажы быў прадстаўлены толькі 1 тэлевізар айчыннай вытворчасці з 5, прадугледжаных асартыментным пералікам. Пры гэтым у наяўнасці мелася 37 відаў імпартных тэлевізараў. Таксама адсутнічалі ў краме прасы беларускай вытворчасці, імпартных жа было аж 12.

Міністэрства гандлю дало 10 дзён для навядзення парадку ў крамах сетак "Электрасіла" і "5 элемент".

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі