Вы тут

Мінінфармацыі закрыла доступ да 100 сайтаў за продаж наркотыкаў

pixabay.com

Міністэрства інфармацыі паведамляе пра абмежаванне доступу да 100 сайтаў. На іх размяшчалася інфармацыя аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Уласна гэта і стала прычынай для закрыцця доступу. 

У паведамленні Мінінфармацыі адзначаецца, што рашэнне было прынятае "ў выніку працы, праведзенай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, і ў адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства ўнутраных спраў". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.