Мінінфармацыі вынесла патрабаванне сайту за фэйкавую інфармацыю пра каранавірус
Міністэрства інфармацыі вынесла патрабаванне ўладальніку інтэрнэт-рэсурсу vitebsk.biz.
Як паведамляе прэс-служба ведамства, 13 сакавіка на гэтым сайце з'явілася публікацыя "У Мінску памёр генеральны дырэктар СТАА "Марка" Мікалай Васільевіч Мартынаў", якая змяшчала недакладную інфармацыю пра смерць кіраўніка фірмы.
У Мінінфармацыі падкрэсліваюць, што ў Беларусі пакуль што не зарэгістравана смерцяў ад захворванняў, выкліканых каранавірусам.
"Улічваючы, што ў цяперашні час грамадскую ўвагу прыцягнута да праблемы распаўсюду гэтага віруса, публікацыя падобнай інфармацыі спрыяе нагнятанню панікі ў грамадстве і ўводзіць у зман грамадзян наконт дзеянняў дзяржавы па барацьбе з дадзеным захворваннем, а таксама парушае канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай інфармацыі", — гаворыцца ў заяве ведамства.
Мінінфарм заклікае журналістаў і блогераў правяраць дакладнасць атрыманых звестак і не распаўсюджваць непраўдзівую інфармацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.