Вы тут

Мінінфармацыі на тры месяцы прыпыніла статус СМІ для TUT.by

Лагатып TUT.by / TUT.by

Міністэрства інфармацыі з 1 кастрычніка прыпыняе выпуск сеткавага выдання TUT.by на тры месяцы — да 31 снежня. Адпаведны загад падпісаў міністр Ігар Луцкі.

Як паведамляе прэс-служба Мінінфармацыі, з 7 жніўня па 15 верасня 2020 глда ТАА "ТУТ БАЙ медыя" атрымала чатыры пісьмовыя папярэджанні за публікацыі на сайце TUT.by. 

"Гэтыя меры рэагавання прымаліся міністэрствам па зваротах дзяржаўных органаў, якія выявілі ў межах кампетэнцыі інфармацыю, распаўсюд якой забаронены. Пасля дэталёвага аналізу публікацый пісьмовыя папярэджанні выносіліся ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам. У судовым парадку яны не былі абскарджаныя", — гаворыцца ў паведамленні Мінінфармацыі.

Таксама міністэрства падала ў Эканамічны суд Мінска пазоў аб спыненні выпуску сеткавага выдання TUT.by. 

Паводле закона, Мінінфармацыі мае пасля падачы такой заявы прыпыніць выпуск выдання. 

Як удакладняе рэдакцыя TUT.by, з 1 кастрычніка яны страцяць статус СМІ, але працягнуць працаваць як інтэрнэт-сайт. Дарэчы, як СМІ партал TUT.by быў зарэгістраваны толькі ў студзені 2019-га, а да таго часу працаваў без гэтага статусу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.