Мінгарвыканкам: Хакейны чэмпіянат свету не пагражае скачком цэнаў у сталіцы

Паводле яго словаў, сталічныя ўлады вывучалі досвед правядзення падобных мерапрыемстваў у суседніх краінах і прынялі шэраг "папераджальных мераў". Паміж органамі ўлады і прадпрыемствамі, якія будуць аказваць паслугі грамадскага харчавання і гасцінічныя паслугі падчас чэмпіянату, заключаюцца пагадненні, у якіх вызначаецца парог росту коштаў. "Ёсць разуменне гэтага пытання як у бізнесу, так і ва ўладзе, усё будзе цывілізавана", — супакойвае мінчукоў чыноўнік.

Нагадаем, хакейны чэмпіянат свету пройдзе ў траўні сёлета ў Мінску. Чакаецца прыезд у беларускую сталіцу тысяч заўзятараў з замежжа.

Зняць аднапакаёўку ў Сухарава падчас чэмпіянату — 250 долараў за суткі!
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі