Мінгарвыканкам адказаў наконт праціўнікаў "шыльды БНР"

Мінгарвыканкам адказаў наконт праціўнікаў "шыльды БНР"

Мінгарвыканкам не будзе паведамляць імёны грамадзянаў, якія выступаюць супраць усталявання шыльды ў гонар 100-годдзя БНР. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Юркевіча, які прыйшоў на запыт журналіста Севярына Квяткоўскага

Перад тым Юркевіч паведамляў, што шыльду ў гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі не вешаюць, бо супраць яе ёсць "шэраг зваротаў грамадзян". Таму пытанне пра мэтазгоднасць усталявання шыльды яшчэ разглядаецца. 

Раней улады абяцалі ўсталяваць шыльду напярэдадні 100-гадовага юбілею, аднак потым справу замарудзілі. У выніку шыльда дагэтуль не ўсталяваная. 

Севярын Квяткоўскі папрасіў удакладніць, колькі зваротаў было супраць усталявання шыльды і ад каго. Юркевіч у сваёй адмове спаслаўся на артыкул 28 Канстытуцыі Беларусі: "Кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабістае жыццё, у тым ліку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленняў, на яго гонар і годнасць".

Дарэчы, петыцыя за ўсталяванне шыльды, як адзначае Радыё "Свабода", сабрала больш за 3300 подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі