Мінфін: Дэфіцыт бюджэту Беларусі складае 750 млн долараў, крэдытаў не даюць

"Нават прыцягненне дадатковых даходаў і маштабнае абмежаванне выдаткаў не дазваляюць ліквідаваць разрыў", — цытуе словы намесніка міністра фінансаў Максіма Ермаловіча "Интерфакс-Запад". Гэтая ацэнка была зроблена па выніках студзеня-верасня 2013 года. Таму яшчэ ёсць надзея, што ў апошнія месяцы года сітуацыя можа змяніцца.



Паводле слоў Ермаловіча, для звядзення балансу давядзецца выкарыстоўваць раней назапашаныя рэшткі сродкаў бюджэту, якія пераважна сфармаваны за кошт сродкаў фонду нацыянальнага развіцця. "Іншыя рэзервы ў дадзены момант практычна вычарпалі сябе", — кажа намеснік міністра фінансаў.



Максім Ермаловіч нагадвае, што раней планавалася вырашыць праблему дэфіцыту за кошт ліквідацыі ценявога бізнэсу і незаконнага ўвозу ў нашу краіну тавараў, зніжэння стаўкі рэфінансавання, а таксама больш жорсткіх умоваў льготнага крэдытавання. Чакалася, што гэтыя меры дазволяць захаваць бюджэту 4,5 трлн рублёў (больш за 480 млн долараў). "Сёння ўжо стала відавочна, што выгада ад гэтага комплексу мерапрыемстваў не дазволіць забяспечыць прырост рэсурсаў, які першапачаткова прагназаваўся", — заявіў намеснік міністра фінансаў.



Ён таксама лічыць "вельмі туманнымі" перспектывы атрымання пазыкаў у бягучым годзе.

Мінфін Беларусі назваў страты ад "калійнай вайны" — 630 млн долараў
 

Беларусь у 2014 года мусіць выплаціць больш за 2,4 млрд долараў дзяржпазыкі
 

Фота — tut.by


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі