Мінфін Беларусі прыпыніў дзеянне ліцэнзіі "Дэльта Страхавання"

Міністэрства фінансаў Беларусі прыпыніла дзеянне ліцэнзіі закрытага акцыянернага страхавога таварыства "Дэльта Страхаванне". Такое рашэнне было прынятае па выніках нагляду за яго дзейнасцю.

Як паведамляе прэс-служба Мінфіна, "Дэльта Страхаванне" не ліквідавала выяўленыя падчас кантрольных мерапрыемстваў парушэнні патрабаванняў аб страхаванні. Гаворка ідзе пра парушэнне правілаў добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў. Няправільнае выкарыстанне карэкціровачных каэфіцыентаў да базавых страхавых тарыфаў пры заключэнні дамоваў страхавання прывяло да неабгрунтаванага павелічэння памеру страхавых унёскаў.

Было падлічана, што "Дэльта Страхаванне" незаконна атрымала больш за 50 млрд рублёў. Дзеянне ліцэнзіі спынена з 24 чэрвеня да 24 ліпеня 2015 года.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі