Мінэнерга робіць сайт на WordPress?

Мінэнерга робіць сайт на WordPress?

Па адрасе minenergo.by з’явіўся сайт Міністэрства энергетыкі Беларусі. Як даведалася Еўрарадыё, ён пакуль у распрацоўцы. Але гэта сапраўды сайт міністэрства. І ён зроблены на бясплатнай платформе для блогаў WordPress. Стваральнікі сайта забыліся павыдаляць артыкулы і каментары "па змоўчанні". Так, у галоўных навінах вісіць стандартны артыкул "Прывітанне, сусвет!".

Раней на платформе дзяржзакупак прайшоў тэндар на мадэрнізацыю сайта Мінэнерга. Яго выйграла ТАА "З намі цяплей". Каштуе мадэрнізацыя па тэндары 11 мільёнаў рублёў. У прынцыпе, наладка WordPress якраз і можа каштаваць 11 мільёнаў. Іншыя ўдзельнікі тэндара прапаноўвалі мадэрнізацыю сайта за 175,5 і 77 мільёнаў рублёў.

Цікава, што сайт steveas.by кампаніі "З намі цяплей" таксама створаны на WordPress і выглядае сціпла ў плане дызайну. Але ў раздзеле "Пра нас" шматзначна гаворыцца, што "карпарацыя была створана ў 1998 годзе". Калі меркаваць па сайце, асноўная дзейнасць "карпарацыі" — гэта продаж і вытворчасць ПІ-трубаў і камплектуючых, здача ў арэнду складовых і вытворчых памяшканняў, продаж карэйскіх кампрэсараў, вытворчасць і продаж пенаполіўрэтанаў, мантаж ацяплення цепласетак, гарачага і халоднага водазабеспячэння, мадэльнае агенцтва, паказ моды, кінастудыя і стварэнне сайтаў.

Фота: Fotolia

 

Мінэнерга робіць сайт на WordPress?
Мінэнерга робіць сайт на WordPress?
Мінэнерга робіць сайт на WordPress?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі