Мінэнерга: на Беларускай АЭС выяўлена неабходнасць замены абсталявання

Міністэрства энергетыкі ў панядзелак паведаміла пра сітуацыю на першым энергаблоку Беларускай АЭС: "Падчас выпрабаванняў... выяўлена неабходнасць замены асобнага электратэхнічнага вымяральнага абсталявання". Працы па яго замене яшчэ праходзяць. "Усе тэхналагічныя сістэмы функцыянуюць у штатным рэжыме",паведамляе прэс-служба міністэрства.

Па звестках TUT.by, па неафіцыйнай інфармацыі, у нядзелю першы энергаблок перастаў выпрацоўваць магутнасць, а турбіна была спынена з-за сапсаваных трансфарматараў напружання. Нібыта адбыліся выбухі некалькіх трансфарматараў на адным з агрэгатаў, звязаных з генератарам. На аднаўленне спатрэбіцца шмат часу, і ў бліжэйшы час электраэнергія выпрацоўвацца не будзе, мяркуе крыніца партала.

Здарэнне адбылося 8 лістапада, на наступны дзень пасля візіту на АЭС Аляксандра Лукашэнкі. Ён афіцыйна адкрыў станцыю і заявіў, што Беларусь "становіцца ядзернай дзяржавай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.