Мінэнерга Беларусі не мае інфармацыі пра скарачэнне паставак нафты з Расіі

Мінэнерга Беларусі не мае інфармацыі пра скарачэнне паставак нафты з Расіі

Міністэрства энергетыкі Беларусі заявіла, што расійскі бок не дасылаў афіцыйных паведамленняў пра магчымае скарачэнне паставак нафты.

"Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь інфармуе: пытанні пастаўкі нафты не знаходзяцца ў сферы дзейнасці міністэрства. Ніякіх афіцыйных апавяшчэнняў аб магчымым скарачэнні паставак нафты на адрас міністэрства ад расійскага боку не паступала", — гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.

Асобна падкрэсліваецца, што прэс-служба Мінэнерга не давала каментароў з гэтай нагоды.

Заява ведамства з'явілася ў адказ на публікацыі ў шэрагу расійскіх СМІ. Там сцвярджалася, быццам Мінэнерга Беларусі атрымала ад Расіі афіцыйнае паведамленне пра магчымае скарачэнне паставак нафты да 12 млн тон у 2017 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі