Мінэканомікі лічыць, што неўзабаве ВУП Беларусі зноў пачне расці

Міністэрства эканомікі лічыць, што ў другім паўгоддзі 2015-га валавы ўнутраны прадукт Беларусі зноў пачне расці. Пра гэта ў панядзелак заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

Паводле яго слоў, афіцыйны прагноз на бягучы год (рост ВУП на 0,2-0,7%) не перагледжваўся. "Мяркуем, што дасягнутая па выніках дзеянняў ураду і Нацбанка макраэканамічная стабілізацыя, паскарэнне расійскай эканомікі ў II паўгоддзі, зніжэнне працэнтных ставак у Беларусі зробяць важны ўнёсак у паскарэнне развіцця нашай краіны ўжо ў бягучым годзе", — цытуе словы Зіноўскага "Интерфакс-Запад".

Нагадаем, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-чэрвені 2015-га скараціўся на 3,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі