Жыхарам Мінска прыйшлі "жыроўкі" на... іўрыце (фота)

Як удакладняе tut.by, літарамі іўрыту набраная расшыфроўка таго, за якія менавіта дадатковыя паслугі і колькі павінны плаціць жыхары. Магчыма, прычына ў праблемах з кадзіроўкай.



У разлікова-касавым цэнтры журналістам заявілі, што ніжняя частка "жыроўкі" — гэта не дужа важная інфармацыя і што яе можна прачытаць з мінулай "плацёжкі". Самі работнікі РКЦ з гэтым зрабіць нічога не могуць: "жыроўкі" друкуе і прывозіць Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.



Фота — tut.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі