Мінчука затрымалі за стужкі ў аўтамабілі
![У салоне легкавіка заўважылі "крамольныя" стужкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/stuszka.jpg.webp?itok=5ABEOPjF)
У салоне легкавіка заўважылі "крамольныя" стужкі / Telegram
Мінчука затрымалі за стужкі ў аўтамабілі. Адна была з беларускім арнаментам, іншая — ў колерах сцяга Украіны.
Мужчыну прымусілі сказаць на камеру, што ён нібыта "па заданні адміністратараў тэлеграм-чатаў мантаваў ролікі, якія дыскрэдытуюць органы ўнутраных спраў і дзейную ўладу".
Затрыманні за выкарыстанне беларусамі бел-чырвона-белай сімволікі і герба "Пагоня", сцяга Украіны праходзяць па ўсёй краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.