Мінчук за забойства жанчыны можа атрымаць смяротнае пакаранне

Нагадаем, у ліпені мінулага года ў лесе была забітая мінчанка Таццяна Слонімская. Яна збірала ягады якраз у тым месцы, дзе два зламыснікі — Кулік і Лотыш — хавалі нарабаванае ды прывезлі чарговую партыю. Калі жанчына падышла да свайго аўтамабіля "Мазда", Кулік нанёс ёй 14 удараў нажом. Слонімская памерла на месцы, яе цела закапалі ў лесе ў Мінскім раёне. Аўтамабіль забітай зламыснікі прадалі ў Маскве.



Як паведамляе "Интерфакс-Запад", абвінавачаны Кулік цалкам прызнаў сваю віну. Яму пагражае смяротнае пакаранне. Лотыш праходзіць па справе як памагаты, сваю віну ён прызнае часткова.
 

Фота — Fotolia, tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі