Мінчанку затрымалі за фота з маршаў, выкладзенае ў Tinder

Дзяўчыну затрымалі за фота ў Tinder / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Дзяўчыну затрымалі за фота ў Tinder / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

29-гадовую мінчанку сілавікі затрымалі за ўдзел у пратэстах.

У дадатку для знаёмстваў Tinder яны знайшлі фота, дзе мінчанка падчас пратэснага марша 2020 года стаіць на дарозе з бел-чырвона-белым сцягам. Пра гэта паведамляецца ў адным з неафіцыйных тэлеграм-каналаў сілавікоў.

Дзяўчына працуе менеджарам у лагістычнай кампаніі Trans Solutions. Сілавікі заяўляюць, быццам яе фота ў міліцыю "зліў" хтосьці з карыстальнікаў Tinder, але праверыць гэта немагчыма.

Затрыманую мінчанку пасадзілі ў ІЧУ, на яе пачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Таксама сілавікі заявілі, што пасля затрымання дзяўчыны дзве яе сяброўкі (таксама ўдзельніцы маршаў) паспрабавалі з'ёхаць з Беларусі. Адна змагла выехаць у Турцыю, а іншую 29-гадовую дзяўчыну затрымалі на мяжы з Польшчай. Паведамляецца, што яна працуе адміністрацыйным памочнікам у міжнароднай арганізацыі.

Мінчанку затрымалі за фота з маршаў, выкладзенае ў Tinder

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі