Мінадукацыі пазначыла Сімферопаль расійскім

Мінадукацыі пазначыла Сімферопаль расійскім

Міністэрства адукацыі паведаміла пра наведванне Сімферопаля беларускімі студэнтамі. І асобна пазначыла горад як (РФ).

50 студэнтаў з беларускіх ВНУ удзельнічаюць у адукацыйным праекце Крымскага федэральнага ўніверсітэта. Такое супрацоўніцтва без дамоваў як мінімум на ўзроўні Міністэрства адукацыі немагчымае.

У Крым беларускія студэнты паехалі ў межах праекта "Лятучы ўніверсітэт". Яго курыруе ў тым ліку дзяржсакратар "Саюзнай дзяржавы" Дзмітрый Мезенцаў. У рамках "Лятучага ўніверсітэта" дадатковае навучанне ў расійскіх ВНУ праходзяць 675 студэнтаў з Беларусі падчас летніх канікул. Усяго іх прынялі ўніверсітэты 12 краін, але гаворкі пра тое, што студэнтаў адправяць у анексаваны Крым, не вялося.

Беларусь дэ-юрэ не прызнала Крым расійскім і заўсёды пазбягала гэтай тэмы. Нават на сайце беларускага санаторыя ў Крыме не пазначалася краіна — толькі "Крым". А цяпер вось пачалося супрацоўніцтва на афіцыйным узроўні.

Мінадукацыі пазначыла Сімферопаль расійскім
З ТГ-канала Мінадукацыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі