Мінабароны праводзіць "мабілізацыйныя" заняткі для супрацоўнікаў выканкамаў

Збор па тэрытарыяльнай абароне ў Магілёўскай вобласці, з архіва

Збор па тэрытарыяльнай абароне ў Магілёўскай вобласці, з архіва / @modmilby

Тры дні — з 3 па 6 кастрычніка — у Беларусі будуць праходзіць заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці. Да заняткаў прыцягнуць чыноўнікаў выканкамаў, прадстаўнікоў вайсковых камісарыятаў і пунктаў прыёму мабілізаваных, распавялі ў міністэрстве абароны Беларусі. Там кажуць, што такія заняткі праводзяць штогод. Іх мэта — "павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў".

Заняткі пройдуць пад кіраўніцтвам старшыняў аблвыканкамаў ва ўсіх адміністрацыйных раёнах краіны. Заняткі ўключаюць у сябе як тэарэтычныя, так і практычныя мерапрыемствы. У Мінабароны падкрэслілі, што асаблівая ўвага будзе нададзеная "падрыхтоўцы ваеннаабавязаных, якім у рамках аднадзённага збору будуць даведзеныя асновы і парадак дзеянняў падчас фармавання тэрытарыяльных войскаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі