Мінабароны Польшчы распавяло пра выбух ў самалёце Леха Качыньскага

Мінабароны Польшчы распавяло пра выбух ў самалёце Леха Качыньскага

Міністэрства абароны Польшчы заявіла пра новыя факты, якія раскрыліся падчас расследавання авіякатастрофы пад Смаленскам — у 2010 годзе ў гэтым здарэнні загінула прадстаўнічая ўрадавая дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Лехам Качыньскім.

Як паведаміў журналістам міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоній Мачарэвіч, адзін з бартавых самапісцаў самалёта зафіксаваў момант выбуху. Эксперты прыйшлі да высновы, што гэты выбух прывёў да разбурэння паветранага судна.

Цяпер спецыялісты пераправяраюць запіс “чорнай скрыні”, каб выключыць магчымасці іншай інтэрпрэтацыі гэтага гуку.

Самалёт Ту-154, у якім быў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. Пры пасадцы самалёт зачапіў верхаліны дрэваў і ўпаў на зямлю. Загінулі ўсе 96 чалавек, якія былі на борце. Першапачаткова заяўлялі, што прычынай катастрофы стала памылка пілотаў. У 2016 годзе расследаванне здарэння аднавілася і была вылучаная версія пра тэракт, паведамляюць польскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі