Мінабароны Беларусі завяршае праверку боегатоўнасці ў войску

Беларускія вайскоўцы 

Беларускія вайскоўцы  / "Ваяр"

У беларускім войску заканчваецца праверка боегатоўнасці, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Каля 6,5 тысяч ваеннаабавязаных будуць звольненыя ў запас і вернуцца дадому да 30 красавіка. Тэхніка, прыцягнутая для праверкі, будзе вернутая ў арганізацыі.

Звальняць ваеннаабавязаных будуць паэтапна. Паведамляецца, што ў рамках праверкі яны былі прызваныя ў 19-ю асобную механізаваную брыгаду і 120-ю зенітную ракетную брыгаду.

Як распавядала Еўрарадыё, маштабная праверка боегатоўнасці ў войску пачалася 11 сакавіка. На зборы была прызваная вялікая колькасць ваеннаабавязаных, якія знаходзяцца ў запасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі