У беларускім войску пачалася праверка боегатоўнасці

У войску пачалася праверка боегатоўнасці, ілюстрацыйнае фота

У войску пачалася праверка боегатоўнасці, ілюстрацыйнае фота / "Ваяр"

Ва Узброеных сілах пачалася праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Праверка мае комплексны характар. Асабовы склад павінен будзе выехаць у вызначаныя раёны, правесці шэраг вучэнняў і трэніровак, у тым ліку з баявой стральбой.

Падчас праверкі плануецца перамяшчэнне вайсковай тэхнікі. У сувязі з гэтым Мінабароны папярэджвае пра магчымасць часовага абмежавання руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі