Мінабароны Беларусі прадае будынкі ў ваенным гарадку "Печы"

Аўкцыён па продажы будынкаў адбудзецца 14 лістапада. Сярод лотаў прысутнічаюць склады (у тым ліку для гаруча-змазачных матэрыялаў) і прапановы па арэндзе прылеглых да іх зямельных участкаў. Кошты вагаюцца ад 374 млн да 819 млн рублёў.

БЕЛТА нагадвае, што раней Узброеныя Сілы ўжо выстаўлялі на продаж тры будынкі ў "Печах" — былыя навучальныя класы агнявога гарадка 72-га гвардзейскага Аб'яднанага навучальнага цэнтра. Заяўлены кошт кожнага з іх складаў адну базавую велічыню — 150 тысяч рублёў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі