Мінабароны арганізавала збор тэрабароны Партызанскага раёна Мінска

Байцы тэрабароны падчас вайны павінны дапамагаць міліцыі ахоўваць важныя аб'екты, ілюстрацыйнае фота

Байцы тэрабароны падчас вайны павінны дапамагаць міліцыі ахоўваць важныя аб'екты, ілюстрацыйнае фота / @modmilby

Мінабароны Беларусі праводзіць у Партызанскім раёне Мінска навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў. Падчас гэтых кароткатэрміновых вучэнняў плануецца адпрацаваць пытанні апавяшчэння, прызыву і пастаўкі ваеннаабавязаных з запасу. Таксама будуць прапрацаваны пытанні атрымання са складоў сродкаў і тэхнікі, якія неабходныя для фарміравання тэрытарыяльных войскаў.

Акрамя таго, удакладнілі ў Мінабароны, збор накіраваны на "удзел асабістага складу тэрытарыяльных войскаў у парадзе, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

Тэрабарона гэта асобны род войскаў ва Узброеных Сілах Беларусі, які склікаецца толькі на час вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Гэтыя войскі маюць дапаможнае значэнне і складаюцца з асоб, якія лічацца ў запасе. Нагадаем, у красавіку ў Гродна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рыхтуецца да вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі