Мікалай Статкевіч абвясціў пра новую вулічную акцыю праз Youtube
![Мікалай Статкевіч абвясціў пра новую вулічную акцыю праз Youtube](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/statkievic-0706.jpg.webp?itok=oQc5Nd05)
Апазіцыянер Мікалай Статкевіч стаў публікаваць свае відэазвароты на канале ў Youtube. У звароце, абнародаваным 5 чэрвеня, ён заклікаў беларусаў прыйсці на акцыю ў Мінску.
У сваім звароце Статкевіч абвінаваціў прадстаўнікоў дзяржавы ў хлусні. Ён згадаў пра ілжэсведчанні сілавікоў у судах і прапанаваў афіцэрам МУС і КДБ зняць афіцэрскія пагоны.
"Мы выйдзем у дзень вызвалення, каб вызваліць сябе, вызваліць свае душы ад здрадніцтва, халуйства, ілжы. Вызвалім сябе — вызвалім краіну", — заявіў Статкевіч.