Мікалай Лукашэнка піша дыктанты і сачыненні па беларускай мове на выдатна

Мікалай Лукашэнка піша дыктанты і сачыненні па беларускай мове на выдатна

Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка дзяржавы, піша ў школе дыктанты і сачыненні па беларускай мове на выдатна. Пра гэта распавёў яго бацька, Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім пра родную мову. Яна прапанавала прыняць праграму па пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў інфармацыйнай і адукацыйнай сферах, прапанавала, каб усе заканадаўчыя і падзаконныя акты прымаліся адразу на двух дзяржаўных мовах (беларускай і рускай).

“Нядобра ведаць англійскую лепш, чым беларускую мову, — цытуе адказ Лукашэнкі газета “СБ. Беларусь сегодня”. — Але гэта не ад мяне залежыць. Давайце ў гэтым пытанні будзем ісці спакойна, крок за крокам. Не трэба спяшацца. У адваротным выпадку атрымаем зваротны эфект. Трэба працаваць з народам, каб была патрэба гаварыць і пісаць на роднай мове. У гэтай сітуацыі трэба быць адзінымі”.

Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы і распавёў пра малодшага сына Мікалая, які наведваў дзіцячы садок, у якім не вывучалі беларускую мову. Таму Аляксандр Лукашэнка намагаецца выхоўваць сына так, каб той выдатна ёй валодаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі