Вы тут

Мікалай Аўтуховіч не прызнаў сябе вінаватым

Любоў Разановіч і Мікалай Аўтуховіч на судзе / тг-канал Л. Гладкай

Мікалай Аўтуховіч на судзе не прызнаў сябе вінаватым. 

На судзе над "групай Аўтуховіча" ў другі дзень зачытвалі абвінавачванні фігурантам справы. Іх сутнасць апублікавала супрацоўніца дзяржаўнага выдання "СБ. Беларусь сегодня". (Нагадаем, што суд абвешчаны адкрытым, але адбываецца ў памяшканні гродзенскай турмы.)

"Групоўка Аўтуховіча па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў рыхтавалася захапіць расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі. Для катаванняў, перадачы атрыманых у іх звестак". Пры гэтым, як вядома, фігурантаў справы затрымалі напрыканцы 2020-га, калі больш-менш заўважнай колькасці расійскіх вайскоўцаў у Беларусі не было.

Таксама Мікалая Аўтуховіча і Вольгу Маёраву вінавацяць у стварэнні і адміністраванні тэлеграм-каналу "ДаВолі!" У ім, паводле следства, публікавалася "экстрэмісцкая" інфармацыя, заклікі да пратэстаў і гвалтоўнага захопу ўлады.

Аўтуховіча таксама вінавацяць у працы на ўкраінскія спецслужбы і падрыхтоўцы да сілавога захопу ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.