Microsoft працуе над новай Windows — для "Інтэрнэту рэчаў"

Так выглядае "Інтэрнэт рэчаў" / www.sheremetev.info
Так выглядае "Інтэрнэт рэчаў" / www.sheremetev.info

Карпарацыя Microsoft працуе над новай аперацыйнай сістэмай на базе Windows, прызначанай для "Інтэрнэту рэчаў" (Internet of things). Выснову пра гэта аналітыкі зрабілі па вакансіі, якую Microsoft размясціла ў прафесійнай сеткі LinkedIn.

Кампанія шукае інжынера, які "створыць аперацыйную сістэму IoT наступнага пакалення на аснове Windows 10X". Аднак верагодна, што ў Microsoft маюць на ўвазе не Windows 10X, толькі анансаваную ў кастрычніку 2019 года аперацыйную сістэму, якая зможа працаваць на прыладах з двума экранамі, а Windows Core OS, якая з'яўляецца свайго роду асновай для Windows 10X.

"Інтэрнэт рэчаў" — сетка прадметаў (бытавых прыбораў, гаджэтаў і г.д.), абсталяваных тэхналогіямі для ўзаемадзеяння адно з адным ці з вонкавым асяроддзем. Прыклады IoT — "разумны дом" і "разумны горад", "смарт-лядоўні" і Smart TV.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі