Метэаролагі зафіксавалі новыя тэмпературныя антырэкорды

Метэаролагі зафіксавалі новыя тэмпературныя антырэкорды

Метэаролагі зафіксавалі новыя тэмпературныя антырэкорды ў шэрагу населеных пунктаў Беларусі ў ноч на 4 жніўня.

Такі антырэкорд пастаўлены ў Беразіно, дзе сёння ўначы было +5,9 градуса (ранейшы мінімум фіксавалі ў 1999 годзе і гэта было 8 градусаў цяпла).

Яшчэ халадней было ў Бабруйску — +5,3 градуса (ранейшы мінімум 1999 года — +6,9) і ў Клічаве — +4,8 (+6 у 1999 годзе). У Брагіне было +6,9 (+7,3 у 1965 годзе), у Верхнядзвінску — +5,9 (+6 у 1976 годзе), у Жлобине — +7,1 (+7,2 у 1965 годзе), паведамляе БЕЛТА.

На заўтра сіноптыкі таксама прагназуюць халодныя ночы — тэмпература паветра складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі