Меркель: ЕС кантактуе з Расіяй, каб стрымаць ад уводу войскаў у Беларусь

Меркель: ЕС кантактуе з Расіяй, каб стрымаць ад уводу войскаў у Беларусь

Еўрасаюз падтрымлівае мірных дэманстрантаў у Беларусі. Пра гэта канцлер ФРГ Ангела Меркель заявіла ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Берліне пасля відэаканферэнцыі з лідарамі краін ЕС.

"Няма сумневаў, што былі масіўныя парушэнні правілаў на выбарах", — перадае ТАСС словы кіраўніцы нямецкага ўрада.

Меркель заклікала ўрад Аляксандра Лукашэнкі спыніць гвалт супраць мірных дэманстрантаў і пачаць нацыянальны дыялог.

Яна падкрэсліла, што Беларусь мусіць самастойна абраць незалежны шлях, па якім ёй ісці. Умяшання звонку быць не павінна, лічыць Меркель, бо гэта істотна ўскладніла б сітуацыю ў краіне. "Мы знаходзімся ў кантакце з Расіяй, каб менавіта гэтага не дапусціць", — дадала нямецкая канцлерка, адказваючы на пытанне пра магчымасць умяшання Крамля ў беларускую сітуацыю. Па яе словах, ЕС даў ясна зразумець, "што ваеннае ўмяшанне з боку Расіі, вядома, значна ўскладніла б сітуацыю".

Меркель прызнала, што Лукашэнка адмаўляўся ад тэлефонных перамоваў з ёй і выказала шкадаванне з гэтай нагоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі