Вы тут

Меркаванне: Ад размоваў пра інтэграцыю — толькі пачуццё бяссілля і слабасці

Невядомы, які ўтрымлівае танкі на плошчы Цяньаньмэнь у Кітаі / Джэф Уайндар

На 8 снежня намечанае падпісанне дарожных карт па "паглыбленню інтэграцыі" паміж Беларуссю і Расіяй. Змест дарожных карт хаваецца ад грамадскасці, таму "Дзень Х" абрастае чуткамі і страхамі.

"Калі шчыра, дык ад усіх гэтых размоваў пра інтэграцыю, агульны парламент і ўрад я адчуваю толькі пачуццё уласнага бяссілля і слабасці.

Я разважаю пра гэта амаль кожны дзень і не знаходжу выхаду. Я не разумею, што мог бы зрабіць асабіста я, ці хто-небудзь з майго акружэння. Палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і бізнес такія слабыя і бязвольныя, а насельніцтва такое раз'яднанае, што выйсця быццам бы няма.

Пагаршае сітуацыю яшчэ і той факт, што інтэграцыя не адбудзецца 8 снежня. Мы будзем паглыбляцца павольна, на працягу 10-20 гадоў, паступова губляючы ўсё. Такая "паўзучая" інтэграцыя не створыць канкрэтнага "Дня Х", а значыць, і не стане спускавым кручком для народнага супраціву. Большасць і не заўважыць, як мы страцім краіну.

Калі вам ёсць што сказаць — скажыце".

Да поста прымацаваная знакамітая карціна Яна Матэйкі "Рэйтан". У красавіку 1773 года Сойм Рэчы Паспалітай быў скліканы, каб зафіксаваць вынікі першага падзелу краіны. Пратэстуючы, малады беларускіх шляхціц Тадэвуш Рэйтан лёг перад выхадам і залы са словамі: "Тапчыце мяне, але не тапчэце Радзіму". Рэйтан быў адзін з нямногіх, хто тады знайшоў у сабе сілы пратэставаць. У Польшчы яго лічаць нацыянальным героем.

Ян Матэйка, "Рэйтан"

У каментарах Яўгену людзі пішуць, што гэтак жа адчуваюць бяссілле перад тым, што адбываецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.