Мэр Кіева Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 25 гадоў шлюбу

Наталля і Віталь Клічко / DPA​
Наталля і Віталь Клічко / DPA​

Мэр Кіева Віталь Клічко разводзіцца з жонкай Наталляй пасля 25 гадоў шлюбу. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю рэсурсу babel.ua. Клічко нагадаў, што яны з жонкай ужо шмат гадоў жывуць у розных краінах. 

"Шмат гадоў — розныя інтарэсы, рознае жыццё. І мы вырашылі ўжо аформіць гэта афіцыйна. Гэта жаданне абодвух бакоў", — сказаў Клічко. Паводле яго словаў, у іх з жонкай захаваліся добрыя паважлівыя адносіны.

"Дзеці ўжо дарослыя, і жыццё працягваецца", — дадаў ён. Пара ўзяла шлюб у 1997 годзе, у іх трое дзяцей: два сыны (22 і 18 гадоў) і дачка (20 гадоў).  Наталля жыве ў Германіі, дзеці вучацца за мяжой.

Паводле словаў Клічко, яго сэрца цяпер занятае Кіевам. Ён рыхтуе горад да зімы — сезон мусіць быць няпростым. Мэр ужо звярнуўся да гараджанаў з заклікам запасціся цёплым адзеннем, таму што ў мэрыі не выключаюць, "што тэмпература ў дамах будзе на некалькі градусаў ніжэйшая за норму. Норма — 21 градус, а можа быць 19 або 18".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі