Мексіцы пагражаюць два ўраганы — атлантычны і ціхаакіянскі

Адначасова насельніцтва ўзбярэжжа Мексіканскага заліва эвакуююць праз набліжэнне ўрагану "Інгрыд". Чакаюцца штармавыя дажджы і небяспека паводак і селяў на ціхаакіянскім і атлантычным узбярэжжах Мексікі, інфармуе РБК.



"Мануэль" і "Інгрыд" удараць па Мексіцы адначасова, сапсаваўшы запланаваныя на 15 і 16 верасня святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня незалежнасці. У гэтыя дні ў Мексіцы святкуюць угодкі здабыцця незалежнасці ад Іспаніі.



У паўночным штаце Тамаўліпас, дзе "Інгрыд" дасягне сушы, урад адмяніў святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня незалежнасці ў некалькіх гарадах. Улады штата Веракрус пачалі эвакуацыю жыхароў прыбярэжных раёнаў увечары 13 верасня. На поўначы штата каля горада Місантла ураган абрынуў мост, адрэзаўшы рэгіён ад сталіцы штата.



Фота — krugosvet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі