Вы тут

Матч Сабаленка і Квітавай пакажуць у жывым эфіры

Арына Сабаленка / Reuters

Матч беларускі Арыны Сабаленка і чэшкі Петры Квітавай у жывым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у суботу а 18-й гадзіне. Гэта будзе фінал тэніснага турніру з Досе. На шляху да яго Сабаленка абыграла расіянку Святлану Кузняцову (46-ю ракетку свету) — 6:4, 6:3, а Квітава — першую ракетку свету аўстралійку Эшлі Барці — 6:4, 2:6, 6:4.

Арына Сабаленка — 13-я ракетка свету, Петра Квітава ў сусветным рэйтынгу займае 11-ы радок.

Петра Квітава / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.