Вы тут

Матч маладзёжных зборных Беларусі і Літвы скончыўся масавай бойкай (відэа)

abff.by

Матч маладзёжных футбольных зборных Беларусі і Літвы (U-21) скончыўся масавай бойкай. Таварыскі паядынак праходзіў у Вільні ў моцны снегапад. Бойка пачалася ўжо ў даданую да асноўнага часу хвіліну. Беларус прарываўся да літоўскай брамы і быў жорстка збіты з ног. Да сутычкі двух футбалістаў далучыліся іншыя. У выніку суддзя выдаліў двух беларусаў і двух літоўцаў.

Матч, дарэчы, выйграла зборная Беларусі — 1:0. Адзіны гол забіў на 35-й хвіліне Іван Бахар, адзін з тых, каму ў канцы паядынка паказалі чырвоную картку.