Матч БАТЭ — "Шахцёр" могуць перанесці, у Барысаў едзе Лукашэнка

У выпадку перамогі БАТЭ датэрмінова забяспечыць сабе чарговае чэмпіёнства. Аднак якраз у гэтыя дні завяршаецца будаўніцтва новага стадыёна барысаўчан. Таму, як паведамляе "Прессбол", магчыма, матч БАТЭ — "Шахцёр" (Салігорск) могуць спецыяльна перанесці на 5 дзён — на 8 лістапада, каб згуляць на "Барысаў-Арэне".



Да таго ж, як стала вядома, 8 лістапада на "Барысаўдрэў" збіраецца прыехаць Аляксандр Лукашэнка. І, зразумела, можа заехаць на футбол, каб паўдзельнічаць у адкрыцці новага стадыёна.
 

Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі