Вы тут

Мастак Алесь Пушкін у зняволенні піша п'есу "Чорны бусел"

Алесь Пушкін / Еўрарадыё

Мастак Алесь Пушкін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Пра гэта паведамляе Беларуская рада культуры са спасылкай на ліст творцы.

Таксама Пушкін напісаў, што яму давялося правесці пяць сутак у карцары. За кратамі мастак малюе партрэты зняволеных і кажа, што раздаў ужо каля сотні такіх партрэтаў. Ён хоча арганізаваць супольную выставу мастакоў, якія зазналі турму, а таксама працуе над п'есай пад працоўнай назвай "Чорны бусел".

Алеся Пушкіна ўзялі пад варту за намаляваны партрэт удзельніка антысавецкай партызанскай барацьбы Яўгена Жыхара. Карціна экспанавалася на выставе ў Гродне. За гэты партрэт на мастака пачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы яго ў рэабілітацыі нацызму. Праваабаронцы прызналі Пушкіна палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.