Вы тут

Як помнік: мастак Алесь Пушкін прыйшоў на прэзентацыю кніг з чырвонымі рукамі

Алесь Пушкін з чырвонымі рукамі / Кадр з відэатрансляцыі

Мастак Алесь Пушкін прыйшоў з чырвонымі рукамі на прэзентацыю кніг Сяргея Скрабца і Алеся Бяляцкага з серыі турэмнай літаратуры.

Як паведамлялася раней, у студзені статуі паэта Аляксандра Пушкіна ў Мінску пафарбавалі рукі ў колер крыві. Акцыя выклікала вялікі розгалас. Некаторыя лічылі, што гэта пратэст супраць расійскай каланіяльнай палітыкі. Іншыя — што рукі ў чырвоны колер трэба фарбаваць статуям палітыкаў, а не паэтаў.