Каго страціла Беларусь у 2023 годзе

Алесь Пушкін і Сяргей Чырык

Алесь Пушкін і Сяргей Чырык / Фото с Facebook-аккаунта Сергея Чирика

Пад канец года прынята падводзіць вынікі, рабіць высновы і віншаваць адно аднаго са святамі. Як правіла, гэта часцей за ўсё звязана з пазітыўнымі эмоцыямі. Аднак бывае і так, што трэба расказаць пра сумнае.

Сёння Еўрарадыё згадвае тых, хто пакінуў нас у 2023 годзе. У гэтым сумным спісе ёсць людзі розных прафесій, і ўсе яны зрабілі шмат добрага для Беларусі.
 

Алесь Пушкін

Алесь Пушкін — магчыма, адзін з самых вядомых беларускіх мастакоў. За сваё жыццё мноства разоў зазнаваў затрыманні, першае з якіх было яшчэ ў 1988 годзе за ўдзел у мітынгу на Дзяды.

Акрамя гэтага, ён не раз ладзіў палітычныя перформансы. У 1999 Пушкін зладзіў самы вядомы з іх — "Гной для прэзідэнта": ён прыкаціў да Адміністрацыі прэзідэнта ў Мінску тачку з гноем, вываліў яго, зверху паклаў партрэт Лукашэнкі і праткнуў яго віламі.

У сакавіку 2021 года Пушкіна затрымалі паводле артыкула аб "рэабілітацыі нацызму" і "здзеку з дзяржаўных сімвалаў". На волю мастак выйсці так і не паспеў.

Памёр 11 ліпеня 2023 года. Хутчэй за ўсё, яму своечасова не аказалі медыцынскую дапамогу. Яму было 57 гадоў.
 

Сяргей Чырык

— Усе, хто ў 90-х меў дачыненне да палітыкі ці СМІ, памятаюць чалавека з прафесійнай камерай. У яго захаваўся ўнікальны архіў пра тыя няпростыя для Беларусі часы, — так у сябе на старонцы ў Facebook напісаў палітолаг Сяргей Марцалеў пра Сяргея Чырыка.

Сяргей Чырык актыўна здымаў палітычныя і грамадскія падзеі 1990-х, зрабіўшыся "відэааператарам нацыянальнага адраджэння".

У Чырыка не было адукацыі відэааператара, але ён зняў сотні стужак, у якіх зафіксаваў утварэнне БНФ, першыя святкаванні Дня Волі, Дзядоў, Дня вайсковай славы, курапацкія і чарнобыльскія шэсці, пратэсты мінскіх рабочых і візіт Біла Клінтана.

Памёр аператар 15 снежня 2023 года.
 

Эдуард Лобаў

Лобаў — былы палітвязень. Яго затрымалі разам са Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 перад так званымі "прэзідэнцкімі выбарамі". Яго асудзілі на 4 гады калоніі строгага рэжыму паводле сфабрыкаванай справы. Эдуард не пісаў прашэнне аб памілаванне і адбыў свой чатырохгадовы тэрмін цалкам у адной з жудасных турмаў Беларусі — "Воўчыя норы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.