Міліцыянт, які камандаваў разгонам у Пінску ў 2020-м, памёр у 47 гадоў

Дзмітрый Каравякоўскі

Дзмітрый Каравякоўскі / brestcity.com

У суботу, 13 красавіка, памёр міліцэйскі начальнік Дзмітрый Каравякоўскі, піша "Наша Ніва".

Прычына смерці міліцыянта невядомая. Пахавалі яго ў Брэсце — па апошнім месцы службы.

Каравякоўскі вядомы тым, што ў 2020-м камандаваў жорсткім разгонам пратэстаў у Пінску. За ўдзел у пратэстах мінімум 27 чалавек атрымалі вялікія турэмныя тэрміны.

За сваю дзейнасць Каравякоўскі быў прызнаны "чалавекам года Піншчыны ў галіне ахове законнасці", а ў 2021-м пайшоў на павышэнне ў Брэст — узначаліў Ленінскі РАУС.

За апошнія месяцы ў нестарым узросце памёрлі некалькі міліцэйскіх начальнікаў, якія кіравалі рэпрэсіямі ў сваіх гарадах у 2020-м. Так у Ляхавічах памёр маёр міліцыі Андрэй Чаранкевіч, перад тым у Оршы памёр Сяргей Барвянкоў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі