Масква прапаноўвала Мінску перадаць на наднацыянальны ўзровень 95% паўнамоцтваў

Масква прапаноўвала Мінску перадаць на наднацыянальны ўзровень 95% паўнамоцтваў

Расійскі бок прапаноўваў летась беларускаму кіраўніцтву, каб наша краіна перадала на наднацыянальны ўзровень 95% паўнамоцтваў. Пра гэта 1 ліпеня заявіў беларускі пасол у РФ Уладзімір Сямашка. Як паведамляе БЕЛТА, ён расказваў "некаторыя падрабязнасці" пра прапановы Масквы наконт паглыблення інтэграцыі. Дагэтуль афіцыйныя асобы пра такую прапанову публічна не заяўлялі.

Перадача паўнамоцтваў на наднацыянальны ўзровень павінна адбывацца "у разумных межах, без шкоды суверэнітэту", кажа пасол. Па яго словах "першую прапанову" ад расийскага боку атрымали 13 лютага 2019-га ў Сочы. Яе перадалі Аляксандру Лукашэнку.

"Прэзідэнт запрасіў мяне, і я кажу: ну гэта поўнае "рукі ўверх" называецца, — працягвае Сямашка. — Я нават не буду далей эпітэты працягваць: там было ўсё аддаць наверх і, па-мойму, заставалася пару момантаў такіх, як у нас міліцыя, у вас паліцыя і гэтак далей. Але так не можа быць".

У якасці прыкладу Уладзімір Сямашка прывёў ЕС. "Калі прааналізуеш функцыі нацыянальныя і наднацыянальныя [Еўрасаюза], я налічыў толькі 18%, якія аддадзеныя былі на наднацыянальны ўзровень", — адзначыў ён.

Варта звярнуць увагу на той факт, што заява Сямашкі з'явілася пасля перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якія прайшлі 30 чэрвеня. Пра іх змест амаль нічога невядома.

Па словах Сямашкі, улады Беларуcі незадаволеная невыкананнем Расіяй раней дасягнутых дамоўленасцяў па газе, у тым ліку па цэнаўтварэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі