Вы тут

Каментары пра перамовы Лукашэнкі і Пуціна мінімальныя

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка мелі даволі разнастайны парадак дня / Reuters

30 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка наведаў Расію, дзе пад Ржэвам ён разам з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным адкрываў мемарыял савецкаму салдату. Пасля афіцыйнага мерапрыемства ў іх прайшла сустрэча. Беларускі кіраўнік ужо вярнуўся з РФ на радзіму, а інфармацыі пра яе няма. Што абмяркоўвалі лідары Беларусі і Расіі? Раней Лукашэнка заяўляў, што хацеў паскардзіцца Пуціну на інфармацыйную кампанію з Расіі на беларускае кіраўніцтва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

"Кремлевский пул РИА" піша ў Twitter, што Лукашэнка і Пуцін размаўлялі, але інфармацыі пра змест размовы пакуль няма. Тэлеграм-канал Пул № 3 таксама звяртае ўвагу на тое, што "ніякіх каментароў ні з расійскага, ні з беларускага боку па выніках сустрэчы не было".

Нарэшце ТАСС атрымала кароткі каментар прэс-сакратара беларускага кіраўніка Наталлі Эйсмант: "Улічваючы сітуацыю, прэзідэнты ў рабочым парадку абмеркавалі ўсе пытанні, якія трэба было закрануць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.